• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння — уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч

    Цырымонія ўручэння пачнецца а 18:30 па беларускім часе. Прамую трансляцыю цырымоніі можна будзе паглядзець у інтэрнэце.

    Нобелеўскую прэмію міра будуць уручаць 10 снежня а 15‑й гадзіне ў Осла (Нарвегія). А ад 18:30 паводле беларускага часу ў Стакгольмскай канцэртнай залі пачнецца ўручэнне прэстыжнай прэміі лаўрэатам у галіне фізікі, хіміі, экананічных навук, фізіялогіі і медыцыны, а таксама літаратуры.

    Спачатку выступіць старшыня Нобелеўскага камітэта Касі Кулман Файв, а потым кароль Швецыі Карл Густаў ХVI уручыць кожнаму лаўрэату адмысловы медаль з выявай Альфрэда Нобеля і дыплом.

    Сёлета Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры з рук шведскага караля Карла Густава ХVI атрымае беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

    А 21:00 паводле беларускага часу — банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы. Да слова, сёлета шведскі кароль будзе спускацца ў залу па лесвіцы са Святланай Алексіевіч. Калі няма жанчыны-лаўрэаткі, па традыцыі кароль вядзе жонку лаўрэата Нобеля па фізіцы.

    На банкет запрошана 88 ганаровых гасцей — сёлетнія лаўрэаты, лаўрэаты мінулых гадоў, выбітныя навукоўцы, міністры, дыпламаты, каралеўская сям’я.

    Першы тост на банкеце традыцыйна за каралеўскую сям’ю, другі — за Нобеля.

    Чакаюцца і кароткія банкетныя прамовы кожнага з сёлетніх лаўрэатаў (па 2 хвіліны).

    «У банкетнай прамове будзе пра Беларусь», — сказала пісьменніца журналістам напярэдадні, адказваючы на папрокі крытыкаў яе Нобелеўскай лекцыі.

    Таксама, як напісала ў сваім Face­book  журналістка «Радыё Свабода» Аляксандра Дынько, Святлана Алексіевіч звярнулася да яе з просьбаю перадаць незадаволеным такія словы: «Вы патлумачце гэтым сваім героям, што пісьменьнік мусіць гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобелеўскай лекцыі. Што я мусіла крычэць «Жыве Беларусь? Скакаць на кані? Скажыце пра гэта ад мяне».

    Прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі можна будзе глядзець на старонцы Нобелеўскага камітэту.

    Белтэлерадыёкампанія, тэлеканалы АНТ і СТВ не будуць трансляваць цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці