Пераможцам конкурса на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял стаў Улад Швядовіч
Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела каля дваццаці конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2015”.
У гэтым годзе амаль адзінагалосна сябры журы лепшым абралі артыкул спадара Улада Швядовіча «Яно», які быў апублікаваны ў газеце «Наша ніва». Артыкул распавядае пра тое, як рэгіянальная газета «Вечерний Могилев» зрабіла пачварай вясковага транссэксуала.
Сёлета ў склад міжнароднага журы ўвайшлі цяперашнія і былыя журналісты Шведскага радыё, Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат, медыя-кампаніі Дойчэ Вэлле — чальцы беларускай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” і шведскай арганізацыі ТУПІЛАК, якая аб’ядноўвае культурніцкія ЛГБТ-ініцыятывы з Паўночных краiнаў.
Чытайце артыкул-пераможцу: «Яно»: як магілёўская газета зрабіла пачварай сціплага вясковага транссэксуала