• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяніс Івашын: Гэтыя артыкулы — пасквілі на мяне і маю сям’ю

    Рэдактар беларускай службы ўкраінска-беларускага рэсурса «InformNapalm», гродзенскі фрылансер Дзяніс Івашын стаў ужо “двойчы героем” матэрыялаў на адным з расійскіх сайтаў.

    У першым матэрыяле ўказаны яго адрас і адрас яго бацькоў, падрабязна аспісаныя лёс яго маці і бацькі, а таксама гісторыя бізнеса яго сям’і.

    — Гэта было прадказальна, бо наш рэсурс удзельнічае ў “інфармацыйнай вайне”: выяўляем расійскіх вайсковых злачынцаў на трэрыторыі акупаванага Данбасу і таксама на тэрыторыі Сірыі. З’яўленне такіх артыкулаў супраць мяне звязана з публікацыяй дадзеных лётчыкаў вайсковай авіяцыі, – кажа сп. Івашын.

    Inform­Na­palm — валанцёрская ініцыятыва, створаная для інфармавання шырокай замежный аўдыторыі пра падзеі ва Украіне. Сайт запрацаваў з сакавіка 2014 года і цяпер напаўняецца на 17 мовах, сярод якіх і беларуская.

    Па словах Івашына, беларуская служба Inform­Na­palm – “гэта звычайныя валанцёры, што ахвяруюць сваім часам, сродкамі і грашыма дзеля міжнароднага рэсурсу, які займаецца пашырэннем і распаўсюдам  інфармацыі, якую рыхтуюць нашыя  “выведнікі”. Гэта выведка на аснове крыніц адкрытага доступу. Гэта могуць быць разнастайныя форумы, сацыяльныя сеткі, у першую чаргу расійскія. Я таксама як рэдактар публікую свае ўласныя артыкулы. Яны досыць рэзанансныя, і рэакцыя гэтай “Рускай вясны”, думаю, з гэтым звязана. Гэта ў першую чаргу артыкулы пра “казачыя фармаванні” на тэрыторыі Беларусі”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці