Пяць гадоў таму памёр Віталь Тарас
18 студзеня спаўняецца роўна пяць гадоў як пайшоў з жыцця наш калега, вядомы беларускі журналіст Віталь Тарас.
Віталь Тарас пражыў 55 гадоў, апошнія з якіх цяжка хварэў. Ён быў сябрам ГА «БАЖ» (пэўны час уваходзіў у Камісію па этыцы), Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», у беларускай службе Радыё «Свабода», пасля вяртання з Прагі ў Мінск супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва».
Цягам 2009–2010 гадоў спадар Віталь вёў блог на сайце baj.by. Гэтыя публікацыі былі сабраныя ў кнігу “Хроніка бягучых падзей” – апошнюю выдадзеную пры жыцці журналіста.
Віталь Тарас пахаваны на Паўночных могілках. 17 студзеня калегі і сваякі спадара Віталя наведалі яго магілу.