• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ не адпусціла мядзведзіка Топу на анлайн-канферэнцыю на Baj.by

    Белтэлерадыёкампанія не зацікаўленая ва ўдзеле мядзведзіка Топы ў анлайн-канферэнцыі на сайце ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская. Па яе словах, на БТ прааналізавалі тое, як праходзяць анлайн-канферэнцыі на сайце Baj.by, і прынялі рашэнне не адпраўляць героя “Калыханкі” на такое мерапрыемства.

    Прэс-служба ГА “БАЖ” звярталася ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай адпусціць мядзведзіка Топу на адну з анлайн-канферэнцый. Нагадаем, сёлета «Прыз глядацкіх сімпатый» на «Тэлевяршыні» атрымаў мядзведзік Топа (акцёр Уладзімір Варанкоў) з «Калыханкі». У сацыяльных сетках разгарнулася актыўная кампанія ў яго падтрымку, што дазволіла дзіцячаму герою перамагчы ў рэспубліканскім конкурсе.

    Нягледзячы на адмову, прэс-служба ГА “БАЖ” заяўляе, што па-ранейшаму чакае да сябе Топу ў любы зручны для мядзведзіка час. З гэтай нагоды кіраўніцтва арганізацыі мяркуе нават закупіць некалькі кілаграмаў мёду для найбольш камфортнай размовы.

    Нагадаем, што ў пятніцу а 12‑й гадзіне ўдзел у анлайн-відэаканферэнцыі на сайце Baj.by возьме журналіст “Еўрапейскага радыё для Беларусі” Зміцер Лукашук.

    Анлайн-канферэнцыя са Змітром Лукашуком. Пятніца, 12:00. Не прапусціце!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці