• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Имена» запрашаюць чытачоў стаць інвестарамі часопіса

    Анлайн-часопіс «Имена» звярнуўся да чытачоў з просьбай пра фінансавую падтрымку.

    – Часопісу «Имена» нядаўна споўнілася два месяцы, і для працягу працы праекта нам патрэбна ваша фінансавая падтрымка. Гэта зусім не значыць, што ў планах развіцця часопіса нешта пайшло не так. Проста мы хочам зрабіць «Имена» грамадскім СМІ, якое будзе жыць за кошт сваіх жа чытачоў. Самі чытачы, пераводзячы нам свае грошы, будуць станавіцца суінвестарамі праекта, – падкрэсліваюць у рэдакцыі.

    – Разумеем, што наш план, напэўна, выглядае занадта амбіцыйна. Але толькі так часопіс «Имена» не будзе залежаць ад рэкламадаўцаў, міжнародных грантаў ці добраахвотна-прымусовай падпіскі. Паводле такой мадэлі існуюць медыя ў многіх краінах: BBC (Вялікабрытанія), France Télévi­sion (Францыя), TVP (Польшча) і многія іншыя. Яе сутнасць у тым, што СМІ можа працаваць і выбудоўваць сваю рэдакцыйную палітыку незалежна ад якіх-кольвек суб’ектаў, а толькі за кошт свайго роду абаненцкай платы ад аўдыторыі. У Беларусі такой мадэлі існавання медыя пакуль няма, але мы можам паспрабаваць зрабіць гэта разам! – прапануе рэдакцыя выдання.

    Калі нехта гатовы пералічыць свае сродкі «Именам» і хоча стаць суінвестарам праекта, рэдакцыя просіць напісаць пра гэта на imenamag@gmail.com з пазнакай «суінвестар».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці