• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар “Народнай волі” сустрэўся з магілёўскімі чытачамі (ФОТА)

    У грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве 27 лютага адбылася сустрэча галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча з чытачамі і мясцовымі грамадскімі актывістамі.

    Падчас сустрэчы спадар Сярэдзіч распавёў пра сённяшняе жыццё газеты, падзяліўся планамі выдання на будучыню і адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

    Прыезд галоўнага рэдактара папулярнай газеты выклікаў вялікую цікавасць у жыхароў Магілёва – на сустрэчу сабралася каля сямідзесяці чалавек. Іосіф Паўлавіч грунтоўна адказваў на ўсе пытанні, хаця сярод іх хапала і вострых. На думку рэдактара, “Народная воля” піша пра тое, што сапраўды хвалюе беларусаў, заўсёды стараецца даваць аб’ектыўную інфармацыю і прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі.

    Іосіф Сярэдзіч выказаў меркаванне, што “Народная воля” магла б рабіць адмысловы рэгіянальны дадатак для жыхароў Магілёўшчыны, калі ў гэтым будуць зацікаўленыя мясцовыя дэмакратычныя грамадскія арганізацыі – гэта дазволіла б павялічыць колькасць падпісчыкаў газеты ў рэгіёне. Таксама галоўны рэдактар “Народнай волі” даў свае парады некалькі магіляўчанам, што звярнуліся да яго з просьбай дапамагчы ў вырашэнні асабістых праблем.

    Напрыканцы сустрэчы Іосіф Паўлавіч па просьбе яе ўдзельнікаў пакінуў свае аўтографы ахвотным і сфатаграфаваўся з імі на памяць.

    Сустрэча ў Магілёве доўжылася больш за 2, 5 гадзіны. Яе дапамагалі зладзіць мясцовыя актывісты прафсаюза РЭП і сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны.

    Газета “Народная воля” выдаецца з ліпеня 1995 года, ад самага пачатку яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам з’яўляецца Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці