• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шэсць пратаколаў на двух журналістаў-фрылансераў

    Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў поштай з Лоева адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а Аляксей Атрошчанка – два.

    Усе яны тычацца інцыдэнту з затрыманнем журналістаў 21 чэрвеня, калі тыя здымалі на відэа мясцовы камбінат будаўнічых матэрыялаў.

    Першымі да іх пад’ехалі чыноўніцы з райвыканкама, загадалі спыніць здымкі і паказаць дакументы. “Жукоўскі паказаў ім пасведчанне рыбака-аматара. Відаць, чыноўніцы пакрыўдзіліся і выклікалі міліцыю”, – лічыць Аляксей Атрошчанка.

    Усе пратаколы склаў 28 чэрвеня старшы ўчастковы інспектар, маёр міліцыі Андрэй Хічоў.

    На Жукоўскага два пратаколы склалі нібыта за абразу мясцовых чыноўнікаў: кіраўніцы спраў Лоеўскага райвыканкама Ірыны Пастуховай, намесніцы старшыні райвыканкама па ідэалогіі Наталлі Кауравай, а таксама першага намесніка начальніка РАУС Генадзя Маджары.

    Трэці пратакол на Жукоўскага – за нібыта непадпарадкаванне Маджару, чацвёрты – за дробнае хуліганства. Паводле пратакола, Жукоўскі “парушыў дзейнасць арганізацыі РАУС”, “моцна крычаў”, “выклікаў праклёны” і “сваімі дзеяннямі выказваў яўную непавагу грамадству”.

    “У пратаколах ані слова не сказана, у чым выявілася абраза. Калі мяне душылі ў міліцыі, ціснулі галаву каленам да падлогі, я сапраўды крычаў, каб “здохлі тыя ажно да пятага калена, хто парушае заканадаўства”, – узгадвае Кастусь Жукоўскі. – Затрымлівалі нас 21 чэрвеня, а пратаколы складалі амаль праз тыдзень. Выглядае, што гэткім мноствам пратаколаў лоеўская міліцыя адрэагавала на публічнае абяцанне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча “не пакінуць без увагі” інцыдэнт у Лоеве. Так лоеўскай міліцыі будзе прасцей апраўдвацца за тое, што перашкаджалі відэаздымкам камбіната будматэрыялаў, які апынуўся ў крызысным стане”.

    Атрошчанку таксама вінавацяць у абразах і непадпарадкаванні.  

    “Наколькі можна было разабрацца ў почырку ўчастковага, вінаваціць ён мяне (даслоўна) у “выказванні абразы службовых асоб дзяржаўнага органа пры выкананні імі службовых абавязкаў, паўнамоцтваў…, здымаючы ўсё на відэаздымкі”.  Выглядае, што падчас відэаздымкаў каля камбіната будматэрыялаў я яшчэ і нядобра выказваўся на адрас кіраўніцы спраў Лоеўскага райвыканкама Ірыны Пастуховай і намесніцы старшыні райвыканкама па ідэалогіі Наталлі Кауравай. Пастухова пазначана ў пратаколе пацярпелай, а Каурава – сведкай”, – паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Аляксей Атрошчанка.

    Другі пратакол на Атрошчанку тычыцца непадпарадкавання законным патрабаванням начальніка міліцыі Уладзіміра Бухаўцова. “Нібыта я адмаўляўся садзіцца ў службовы аўтамабіль, каб мяне везлі ў РАУС дзеля складання пратакола за абразу вышэйпамянёных чыноўніц”.

    Атрошчанка перакананы, што менавіта чыноўніцы выклікалі міліцыянтаў. У затрыманні ўдзельнічалі пяцёра супрацоўнікаў РАУС, у тым ліку два падпалкоўнікі. На пачатку прыехалі двое супрацоўнікаў ДАІ, а пасля і сам начальнік міліцыі з двума памочнікамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці