Міжрэгіянальны трэнінг па працы з сацыяльнымі сеткамі прайшоў на базе Лунінецкай філіі ГА “БАЖ”
5 сакавіка 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Навучальны курс для БАЖаўцаў з Лунінца і Пінска правёў медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Удзельнікі трэнінгу даведаліся як праверыць, ці праўдзівыя звесткі публікуюць пра сябе карыстальнікі сацыяльных сетак, ці патрэбная стратэгія і план прасоўвання ў SMM-мэнеджэра выдання. Не абмінулі пытанні пошуку інфармацыі і патрабаванняў для стварэння кантэнту ў найбольш папулярных сацыяльных сетках.
– На трэнінгу мы папрацавалі вельмі эфектыўна, даведаліся шмат новага, што можна прымяніць у працы журналіста і СМІ. Міжрэгіянальнае мерапрыемства – гэта яшчэ і добры абмен досведам, – адзначыў старшыня Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” Андрэй Сыцін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»
10.01.2024
Суд арестовал журналиста «Вечернего Бобруйска» Дениса Носова на 15 суток за репосты
15.04.2024
Андрэй Гнёт даслаў ліст з турмы ў Сербіі
24.04.2024
Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?
16.08.2024