• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Творчая вечарына Міколы Ільючыка прайшла ў Лунінцы

    Мікола Ільючык, сябра ГА “БАЖ” і Саюза беларускіх пісьменікаў, з нагоды свайго 50-годдзя сабраў на літаратурную сустрэчу калег і аднадумцаў.

    Мікола Ільючык працуе карэспандэнтам газеты “Информ-прогулка”. Чатыры гады – у штаце, а раней быў пазаштатным аўтарам, бо асноўная яго прафесія  – выратавальнік.

    Яго першыя вершы пабачылі свет яшчэ ў юнацтве, прычым у рэспубліканскіх выданнях. І так усё жыццё – з алоўкам і блакнотам.

    На сённяшні дзень свет пабачылі зборнікі твораў Міколы Ільючыка: “Ці жыве душа” (2004), “Шматкроп’е кропель” (2006), “Роспач і надзея” (2007), аповесць “У памяти в долгу” . Ён таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячай кнігі “Цуд на Каляды”. Друкаваўся ў шэрагу калектыўных зборнікаў, у тым ліку ў “Жырандолі”.

    З вуснаў прысутных гучалі добрыя словы і пажаданні на адрас юбіляра. У віншаванні ад ГА “БАЖ” Святлана Гарда адзначыла, что на карце раёна бадай што не застолася кропкі, куды б не зазірнуў журналіст Мікола Ільючык. Праблемы простых людзей, лёсы палешукоў – аснова яго творчасці. Акрамя таго, ён выдатны фотажурналіст. Дзякуючы фотаздымкам Міколы можна вывучаць не толькі гісторыю рэгіёна, але і адчуць сябе часткай сусвету, трапіць у розныя краіны і даведацца пра адметнасці жыцця ў іх.

    На вечарыне гучалі шматлікія творы ў выкананні аўтара, і таксама песні. Жонка Міколы Раіса, з якой яны выхавалі трох сыноў, піша музыку да твораў мужа і пранікнёна выконвае песні пад гітару.

    Дарэчы, вынікам сумеснай працы Міколы і Раісы Ільючыкаў сталі два музычныя дыскі: “Мелодыі душы” і “Ад зямлі да неба”.

    Пра што яшчэ марыць залаты юбіляр, калі пабудаваны дом і пладаносіць сад, побач любімая жанчына, а тры сыны радуюць поспехамі бацькоў?

    – Выдаць кнігу – зборнік прозы пад назвай “Верагоднасць цуду”, які завіс у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, – гаворыць пра адно з жаданняў Мікола.

    А пра астатняе ўсё зразумела з гэтых радкоў:

    Заплача ў скрусе душа,

    А слёзы ўпадуць на паперу

    Радком вершаваным,

    Каб нейкага зноў суцяшаць,

    Праводзіць праз змрок недаверу,

    Змагацца з шыхтамі заганаў

    І тых, хто ўпаў, паднімаць.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці