• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Урачыстая цырымонія “Беларусь у Фокусе” ўпершыню адбылася ў Мінску

    У Мінску ўзнагародзілі лаурэатаў міжнароднага конкурса “Беларусь у Фокусе”.  У творчым спаборніцтве, арганізаваным Press Club Belarus і MYMEDIA, удзельнічалі апублікаваныя ў міжнароднай прэсе артыкулы пра Беларусь.

    Сёлета журы апрацавала 71 артыкул 59‑і аўтараў з 16‑і краін свету. “Удзел у конкурсе бярэ ўсё больш журналістаў з нашага рэгіёну, з Украіны і Расіі, — заўважыла заснавальніца “Прэс-клуба” Юлія Слуцкая. – Расце і колькасць журналістаў з Беларусі, якія патрапляюць са сваімі артыкуламі ў міжнародныя медыя”.

    Першы фінал конкурса прайшоў у Варшаве ў 2011 г. З пачатку яго існавання было прачытана 270 артыкулаў пра Беларусь, напісаных 221 аўтарам з 28 краін свету. “Гэта проста сухія лічбы, але за імі стаіць цэлая міжнародная супольнасць журналістаў, зацікаўленых пісаць пра Беларусь,  — падкрэсліла Слуцкая. — Яны цікавяцца падзеямі не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім рэгіёне”.

    У намінацыі “Журналіст-прафесіянал” дыплом і сертыфікат на сумму 500 еўра атрымалі Кацярына Лушнікава за артыкул пра закон аб дармаедстве “The ‘par­a­site’ law in Belarus”, апублікаваны на рэсурсе opendemocracy.net, і нямецкі журналіст Крысціян Унгер за працу “На цягніку ў цемру: пошук слядоў з Грындэля ў Мінск” (надрукаваная ў газеце “Ham­burg­er Abend­blatt”).

    Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі таксама ўкраінская журналістка выдання “Новое Время” Крысціна Бердынскіх з артыкулам “Не самы расійскі свет. Падзеі ва Украіне прымусілі беларусаў задумацца пра нацыянальную ідэнтычнасць” і канадскі журналіст Джон Брэнэн за артыкул “Дзеці Чарнобыля: Канада, Беларусь і сувязі, якія раз’ядноўваюць свет”.

    У намінацыі “Пачынаючы журналіст” дыплом і сертыфікат на суму 300 еўра быў уручаны расійскай журналістцы Таццяне Дворнікавай за тэкст “Моўны бар’ер”, які апублікаваў “Коммерсант – Власть”.

    Журы спецыяльна адзначыла  Уладзімера Акрэста з Расіі за публікацыю “Зона лайтовага рэжыма: памілаваныя палітзэкі пра выбары Лукашэнкі”, а таксама Алёну Саўчук з Украіны за “Выбары сэканд-хэнд. Чаму палітычнае жыцце ў Беларусі закатанае ў асфальт”.

    Пераможцамі анлайн-конкурса сталі суаўтары Дзмітрый Акрэст і Павел Нікулін з Расіі за артыкул “Джыхад über alles”. Таксама ў якасці ўзнагароды атрымалі паездку ў Брусель у офіс Еўрапарламента журналісты Ганна Любакова і Вадзім Мажэйка.

    Стажыравацца ў галоўную рэдакцыю “The Guardian” у Лондане паедзе журналістка партала TUT.by Марына Варабей за артыкул “Сардэчна запрашаем у “Захад‑4”: раён для сляпых у Мінску”.

    Прызы ўручалі сябры міжнароднага журы, сярод якіх Джудзіт Соал — рэдактарка праекта “New East Net­work” брытанскай газеты “The Guardian”, прысвечанага краінам былога СССР, Міхал Патоцкі з польскага тыднёвіка “Dzi­en­nik Gaze­ta Praw­na” і Міхась Янчук, намеснік старшыні ГА “БАЖ”.

    Фоторепортаж: В Минске наградили победителей Belarus in Focus — 2015

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці