• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідар «Начных ваўкоў» штурхануў журналіста, які запытаў пра пачатак Другой сусьветнай вайны

    Журналіст тэлеканалу Белсат запытаўся, што Залдастанаў думае, пра тое, што СССР на пачатку Другой сусьветнай вайны выступаў на баку Гітлера, напаў на Польшчу, краіны Балтыі і Фінляндыю. Лідэр «Начных ваўкоў» раззлаваўся.

    Гістарычная даведка: Сталінскі Савецкі Саюз 23 жніўня 1939 году падпісаў з нацыстоўскай Нямеччынай Дамову аб ненападзе (“пакт Молатава — Рыбэнтропа”). Дамова азначала рэзкую пераарыентацыю ў зьнешняй палітыцы СССР на збліжэньне зь Нямеччынай. Сакрэтны пратакол да дамовы ўсталёўваў разьмежаваньне сфэр інтарэсаў бакоў. Нямеччына прызнавала інтарэсы СССР у Латвіі, Эстоніі, Усходняй Польшчы, Фінляндыі і Бэсарабіі.

    Усьлед за заключэньнем дамовы 1 верасьня 1939 году Нямеччына напала на Польшчу, а 17 верасьня 1939 на тэрыторыю Ўсходняй Польшчы ўступіла Чырвоная Армія, пасьля чаго ў склад СССР былі ўключаныя Заходняя Ўкраіна і Заходняя Беларусь (1939), а пасьля Прыбалтыка і Бэсарабія (1940); напрыканцы 1939 году СССР напаў на Фінляндыю, разьвязаўшы савецка-фінскую вайну 1939–1940 гг ..

    28 верасьня 1939 году была падпісаная Дамова аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай. Яна правяла разьмежаваньне паміж СССР і Нямеччынай прыкладна па «лініі Керзана», замацавала ліквідацыю польскай дзяржавы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці