“Информ-прогулка” адсвяткавала выхад 900-га нумару газеты
Урачыстасць, на якую прыйшлі шматлікія прыхільнікі лунінецкага штотыднёвіка, арганізавалі побач з рэдакцыяй рэгіянальнага недзяржаўнага грамадска-палітычнага выдання.
Урачыстасць, на якую прыйшлі шматлікія прыхільнікі лунінецкага штотыднёвіка, арганізавалі побач з рэдакцыяй рэгіянальнага недзяржаўнага грамадска-палітычнага выдання.
Прырода спрыяла святу – было сонечна і па-вясноваму цёпла.
Сярод выступоўцаў былі як супрацоўнікі медыя, так і пазаштатныя аўтары. Са словамі віншаванняў да прысутных звярталіся галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі, намеснік рэдактара Вадзім Жылко, карэспандэнт Мікалай Ільючык, а таксама даўнія сябры газеты і пазаштатныя аўтары Сцяпан Нефідовіч, Васіль Туміловіч, Юрый Гушча, Максім Казун.
На пляцоўцы, гучалі нумары ў выкананні мясцовых артыстаў. На гукі Народнага духавога аркестр Лунінецкага гарадскога дома культуры пад кіраўніцтвам Вячаслава Дзедзіна падыходзілі мінакі. Госці свята атрымалі салодкія пачастункі і сувеніры.