• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы журналіст: Мне найперш цікавыя навіны ад відавочцаў падзей

    Былы лідар гурта Deviation гарадзенскі музыка Стас Пачобут напрыканцы 1990-х — пачатку 2000-х працаваў журналістам, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі. Потым адышоў ад рамяства журналіста.  Стас падзяліўся сваімі уражаннямі як змянілася прафесія за апошнія 10–15 год.

    — Вельмі зменшылася колькасць выданняў, дзе можна падпрацаваць журналістам. Калі вучыўся ва ўніверсітэце, я пісаў для “Новага Часу”, “Навінак”. Ужо тады пачалі заціскаць гайкі. Цяпер усё перакінулася ў інтэрнэт і журналістыка хутка змяняецца. Раней гэта былі тэмы і аўтары, якіх ты чытаў з нумара ў нумар, цяпер гэта ж мае форму блога ў інтэрнэце. Калі пазачыняліся ўсе газеты, рынак журналістаў быў перапоўнены настолькі, што пісаць і спрабаваць друкавацца азначала распіхваць нейкага лакцямі і “адбіраць хлеб”. Мяне ўжо такая справа не цікавіла. Больш прывабна, калі ёсць канцэпцыя выдання, калі паводле дамовы з галоўным рэдактарам ты прыносішь нейкі артыкул і яго альбо бяруць, альбо не бяруць , і пры гэтым абмяркоўваюць. Вось гэта быў файны падыход у журналістыцы.

    Цяпер журналісцкай працай я не займаюся ўвогуле. Пішу нейкія апавяданні, п’есы. Але гэта зусім не журналістыка. У наша жыццё прыйшоў інтэрнэт і прафесія змянілася. Напрыклад,  ёсць выданні, дзе публікуюцца аналітычныя артыкулы. Гэтыя тэксты можна прачытаць і праз 5 год, і праз 7, і яны будуць цікавыя ды змястоўныя. А журналістыка ў плане пошука і апісвання падзей — гэта ўжо перастала быць цікавым. Бо ёсць людзі, якія бачылі здарэнне сваімі вачыма і апісваюць яго ў блогах, твітарах, фэйсбуках і гэтак далей. Як чытачу, мне цікавы такі падыход. Бо, акрамя таго, што чалавек бачыў гэта, ён апісвае падзею з са свайго пункту гледзішча, а не так, як пра гэта пісалі б у адасобленай рэдакцыі. 

    Цяпер Стас Пачобут амаль не займаецца журналістыкай. Час ад часу піша апавяданні ды п’есы. Раней ён працаваў ў праваабарончай арганізацыі “Мемарыял”, аднак пасля таго як “Мемарыял” у Расіі прызналі “замежным агентам” Пачобут страціў працу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці