На выездзе з Мінска на дарозе валяліся тысячы «Советской Белоруссии» :)
16 жніўня 2016
Сведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выездзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі не тысячы газет.
Па словах сведкаў, асноўную колькасць складалі асобнікі галоўнай афіцыйнай газеты — «Советской Белоруссии». Калі прыгледзецца да здымкаў, то можна пабачыць і іншыя выданні.
Фотаздымкі ў сеціве размясціў Аляксандр Аляшкевіч. Па яго словах, ДАІ прыехала хвілін праз 20. Пэўны час праваахоўнікі думалі, хто павінен навесці парадак, і ўрэшце выклікалі «Рамаўтадар».
Аўтар фота мяркуе, што газеты і часопісы вываліліся з МАЗа, які перавозіў іх. Паведамляецца, што выданні разнесла ветрам аж да АЗС «А‑100» на Баравой.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
За паўтара гады гомельскія пракуроры ініцыявалі прызнанне «экстрэмісцкімі» больш за 90 інтэрнэт-рэсурсаў
17.06.2024
Праграма «Радыё Рацыя» будзе гучаць на хвалях латвійскага «Радыё‑4»
11.07.2024
Андрэя Толчына не выпусцілі з ІЧУ, хоць прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання
05.10.2023
Улады аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» спартовае медыя «Tribuna.com Беларусь»
05.12.2023