Мядзведзік Топа перамог у конкурсе глядацкіх сімпатый на “Тэлевяршыні-2016”
Галасаванне за любімага тэлевядоўцу ў межах сёлетняга Нацыянальнага тэлевізійнага конкурса “Тэлевяршыня” скончылася перамогай персанажа “Калыханкі”.
Найбольшую колькасць галасоў (5794, альбо 38%) набраў Уладзімір Варанкоў, які “ажыўляе” мядзведзіка Топу ў дзяцічай праграме “Калыханка” на тэлеканале “Беларусь 3”.
На другім месцы апынуліся Вольга Барлакова і Аляксандр Мяжэнны з праграмы «Утро. Студия хорошего настроения» (СТВ). Яны набралі 29% галасоў (4385).
На трэцім – Ілля Конанаў з праграмы «Копейка в копейку» («Беларусь 2»). За яго выказалася 9% гледачоў (1321).
Усяго ў спісе фігуравалі вядоўцы 22 тэлепраграм. Галасаванне стартавала 14 мая на сайце СТВ і скончылася сёння а 12‑й гадзіне.
Вынікі конкурса “Тэлевяршыня” падвядуць 20 мая ў Палацы Рэспублікі на ўрачыстай цырымоніі, якую ладзіць СТВ. Акрамя конкурса глядацкіх сімпатый, у ім 25 намінацый, пераможцаў у якіх вызначае журы.