• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ трапіла ў новы сьпіс акрэдытаваных у «ДНР» журналістаў ад «Міратворца»

    Украінскі сайт «Міратворац» апублікаваў абноўлены сьпіс журналістаў, акрэдытаваных баевікамі «ДНР» у 2014–2016 гадах. Аўтары сайта таксама «папрасілі прабачэньня» за тое, што надрукаваная 10 траўня вэрсія сьпісу была «ня першай сьвежасьці».

    Паводле дадзеных на люты 2016 году, сярод акрэдытаваных у «ДНР» — 2082 расейскія журналісты і 1816 журналістаў іншых краін.

    «Міратворац» адзначае, што гэтыя зьвесткі публікуюцца згодна з украінскай Канстытуцыяй і законам «Аб інфармацыі».

    «Пасьля публікацыі мы ўбачылі, якую грамадзкую цікавасьць і абмеркаваньні выклікаў апублікаваны сьпіс. Шмат хто з журналістаў патрабаваў ад нас выбачэньняў, і мы нарэшце зразумелі, чаму. З гэтай прычыны калектыў цэнтру прыносіць свае шчырыя выбачэньні, паколькі сьпіс сапраўды аказаўся ня першай сьвежасьці», — гаворыцца на сайце.

    Сайт «Міратворац» апублікаваў сьпіс імёнаў украінскіх і замежных супрацоўнікаў СМІ, іх тэлефонныя нумары, электронную пошту і час знаходжаньня на акупаваных тэрыторыях.

    Публікацыя выклікала абурэньне прадстаўнікоў журналісцкай супольнасьці, а таксама рознагалосьсі ў кіраўніцтве Міністэрства інфармацыйнай палітыкі.

    Міністар унутраных спраў Арсен Авакаў у рэзкай манеры асудзіў саміх журналістаў за тое, што тыя акрэдытаваліся ў тэрарыстаў, і фактычна зьвязаў публікацыю сьпісу з публікацыяй у СМІ «паднаготнай афшораў і дэталяў пра сем’і расьсьледуемых пэрсанажаў».

    Сярод акрэдытаваных значыцца Другі нацыянальны тэлеканал Беларусі (акрэдытацыя з 16 красавіка па 18 траўня 2015 году).

    У базе дадзеных таксама былі беларусы — гэта фотакарэспандэнт Asso­ci­at­ed Press Сяргей Грыц і журналіст парталу Tut.by Павал Дабравольскі.

    Беларускія журналісты спакойна паставіліся да публікацыі сайтам «Міратворац» пэрсанальных зьвестак пра журналістаў, якія мелі акрэдытацыю ў «ДНР» і «ЛНР».

    Сайт «Міратворац» на мінулым тыдні абвясьціў пра закрыцьцё. Аднак 19 траўня заявіў пра аднаўленьне сваёй працы.

    АБСЭ занепакоена бясьпекай акрэдытаваных у «ДНР» журналістаў

    «Ніякай пагрозы няма», — журналіст Дабравольскі пра публікацыю яго прозьвішча як акрэдытаванага ў «ДНР—ЛНР»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці