• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЦВК прыняў пастанову, якая рэгламентуе платную палітычную рэкламу ў СМІ

    28 чэрвеня Цэнтравыбаркам прыняў адразу некалькі пастаноў, у тым ліку і датычных дзейнасці СМІ ў часе парламенцкіх выбараў: пра Назіральную раду па кантролі за агітацыяй у СМІ і пра парадак выкарыстання СМІ кандыдатамі ў дэпутаты.

    Юрысты ГА “БАЖ” звяртаюць ўвагу на пункты 15 і 16 пастановы пра выкарыстанне СМІ кандыдатамі. Яны сярод іншага рэгламентуюць парадак размяшчэння платнай палітычнай рэкламы (з выбарчых фондаў кандыдатаў), у тым ліку ў недзяржаўных СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах.

    “Прадастаўленне эфірнага часу ў тэлевізійным, радыёвяшчальным сродку масавай інфармацыі, месца для публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйных рэсурсах (іх складовых частках), размешчаных у глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт (далей — інтэрнэт-рэсурсы), для правядзення перадвыбарчай агітацыі за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляецца на падставе дамовы, заключанай у пісьмовай форме паміж юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі, уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу і кандыдатам у дэпутаты, да прадастаўлення эфірнага часу, месца для публікацыі”, – гаворыцца ў п.15 пастановы.

    “Юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу самастойна вызначаюць умовы прадастаўлення эфірнага часу і месца для публікацыі, у тым ліку кошт гэтых паслуг, якія павінныя быць адзінымі для ўсіх кандыдатаў”, – прадпісвае пункт 16 пастановы ЦВК.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці