• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крычаўскі РАУС адмовіўся ўзбужаць крымінальную справу супраць рэдакцыі “Крычаўскага жыцця”

    Незалежны журналіст з Крычава Мікалай Гердзій атрымаў адказ з Крычаўскага РАУС на сваю заяву з просьбай правесці праверку факту парушэння правоў больш шасці з паловай тысяч спажыўцоў (падпісчыкаў газеты) з боку рэдакцыі газеты “Крычаўскае жыццё” ў адпаведнасці з артыкулам 168 КПК Рэспублікі Беларусь.

    Начальнік Крычаўскага РАУС Станіслаў Чупрын паведаміў журналісту, што супрацоўнікі міліцыі правялі праверку па яго заяве і прынялі рашэнне адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на падставе п.2 ч.1 арт.29 (за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства – з. р.), арт.174 і арт.178 КПК Рэспублікі Беларусь.

    Мікалай Гердзій атрымаў і копію пастановы аб адмове. Оперупаўнаважаны ГБЭЗ Крычаўскага РАУС лейтэнант міліцыі Кацярына Бабаева, якая праводзіла праверку, паведаміла, што “падчас правядзення праверкі па заяве грамадзяніна Гердзія М. М., у дзеяннях службовых асоб установы “Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты “Крычаўскае жыццё”, склад злачынства, прадугледжаны арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь “Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”, адсутнічае”.

    Мікалай Гердзій кажа, што не можа пагадзіцца з такімі высновамі. Па словах журналіста, ён так і не здолеў зразумець, чаму багатая раёнка, якая восенню 2015 года накіравала больш 350 мільёнаў рублёў на падтрымку сельгаспрадпрыемстваў і школы, у красавіку 2016 г. бескаштоўна перадала аўтамабіль маркі “Ніва” СВК “Добрасць”, куплены год таму, і адразу ж пасля гэтага набыла новы “УАЗ-Патрыёт” за 298 386 000 рублёў, не можа разлічыцца па сваіх абавязках з падпісчыкамі.

    Амаль адразу ж пасля атрымання паведамлення пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы М. Гердзій звярнуўся ў Крычаўскі РАУС з просьбай прадаставіць яму магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праведзенай праверкі, каб на іх падставе абскардзіць пастанову. Па словах журналіста, была дасягнута дамоўленасць на сустрэчу з оперупаўнаважанай ГБЭЗ Кацярынай Бабаевай у 14.00 1 ліпеня. У дамоўлены час Гердзій наведаў РАУС, прачакаў там каля дваццаці хвілін, але лейтэнант Бабаева на сустрэчу так і не з’явілася.

    Таму 4 ліпеня 2016 г. Мікалай Гердзій наведаў пракуратуру Крычаўскага раёна і зарэгістраваў там заяву на імя пракурора з просьбай праверыць законнасць дзеянняў лейтэнанта Бабаевай і прадаставіць яму магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праведзенай праверкі ў дачыненні да рэдакцыі “Крычаўскага жыцця”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці