У «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар
7 верасня 2016
Радыёстанцыя ўжо знайшла месца для студыі і чакае валанцёраў.
Выконваць абавязкі праграмнага дырэктара каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі будзе святар Аляксандр Улас. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве на сустрэчы святароў-дырэктараў РМ з розных краін свету. 6 верасня беларускі святар здзейсніў святую Імшу ў прамым эфіры «Радыё Марыя Украіна», паведамілі ў рэдакцыі РМ.
Дарэчы, ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі — непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.
- «Радыё Марыя» — гэта радыё, вакол якога заўсёды шмат валанцёраў і гасцей, таму месца для студыі падбіралі такім чынам, каб усе, хто хоча жыць жыццём радыё, маглі лёгка туды дабрацца, — пракаментавалі ў рэдакцыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага відэааператара Андрэя Толчына 24 траўня
20.05.2024
Праграма «Радыё Рацыя» будзе гучаць на хвалях латвійскага «Радыё‑4»
11.07.2024
Дзмітрый Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Анджэем Пачобутам
30.09.2024
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23.01.2024