• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Віншуем калег!

    Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце падчас кангрэсу міжнароднай арганізацыі журналістаў.

    Паводле задумы дэпутатаў кангрэса, у гэты дзень журналісты ўсіх краін і выданняў павінны дэманстраваць свету сваю згуртаванасць, асабліва ў справе абароны правоў. Дата 8 верасня была абраная ў памяць вядомага чэшскага журналіста Юліуса Фучыка, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

    8 верасня 1943 г. у Германіі гітлераўцы пакаралі смерцю чэшскага журналіста Юліуса Фучыка. Ён быў адным з лідараў антыфашысцкага руху Чэхаславакіі. Кнігу «Рэпартаж з пятлёй на шыі», напісаную Фучыкам у турме, з часам перавялі на 70 моў. Напрыканцы ХХ стагоддзя на чарговай канферэнцыі ААН 8 верасня назвалі Міжнародным днём салідарнасці журналістаў. Такім чынам, гэты дзень з’яўляецца не проста чарговым прафесійным святам, але і днём, калі ўсе журналісты могуць адчуць сваё яднанне, салідарнасць.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе ўсіх сваіх калег з прафесійным святам!

    Салідарнасць — гэта дзейная неабыякавасць, гатоўнасць падтрымаць і прыйсці на дапамогу. Часта — адзіны спосаб адстаяць свае інтарэсы.

    Будзьма неабыякавымі. Будзьма салідарнымі!

    Абвешчаны шорт-ліст “Вольнага слова”. Узнагароджанне — 12 верасня, запрашаем калег!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці