• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як зрабіць выбары “спакойнымі”? Нічога не казаць пра іх

    У Мінску прэзентавалі вынікі першага этапу маніторынгу СМІ ў часе парламенцкіх выбараў.

    26 ліпеня кіраўнік групы маніторынгу ГА “БАЖ” Алесь Анціпенка азнаёміў калег са зместам першага бюлетэню “Асвятленне парламенцкіх выбараў 2016 г. у беларускіх СМІ”, у якім разглядаецца перыяд з 4 па 24 ліпеня 2014 года.

    Тэкст справаздачы, ілюстрацыі і апісанне метадалогіі

    “Сёлетняя кампанія мае быць яшчэ больш “непрыкметнай”. Галоўнымі яе прамоўтарамі, найверагодней, будуць не палітычныя партыі ці сілы, а ЦВК, выбарчыя камісіі ды іншыя дзяржаўныя ўстановы”, – робяць выснову маніторцы.

    “Выбарчаму працэсу дзяржаўныя СМІ надавалі ўвагі менш, чым прагнозу надвор’я. Ужо не кажучы пра спорт”, – заўважыў Алесь Анціпенка ў часе прэзентацыі.

    Між тым, на гэты раз частка найбольш актыўнай фазы выбарчай кампаніі (агітацыя) акурат супадзе з тэлевізійнай трансляцыяй алімпійскіх гульняў і, адпаведна, з вялікім аб’ёмам спартыўнай інфармацыі ў самых розных медыя.

    Паводле маніторцаў, у цэнтры ўвагі дзяржаўных медыя знаходяцца не галоўныя дзеючыя асобы выбарчай кампаніі – патэнцыйныя альбо зарэгістраваныя кандыдаты, – а зусім іншыя структуры, якія займаюцца арганізацыяй выбарчага працэсу.  

    “Вось чаму выбарчыя кампаніі робяцца “спакойнымі” – проста пра іх амаль не кажуць”, – робіць выснову Алесь Анціпенка. Менавіта так ахарактарызаваў беларускія выбары старшыня місіі назіральнікаў ад краін СНД Сяргей Лебедзеў.

    Што да недзяржаўных СМІ – большасць даследаваных медыяў таксама не праявіла сур’ёзнай увагі да выбарчай кампаніі, за выключэннем інтэрнэт-рэсурса tut.by і газеты “Народная воля”.

    Аналіз, нагадаем, ахоплівае 18 беларускіх медыя, дзяржаўных і недзяржаўных, электронных і друкаваных, агульнанацыянальных і рэгіянальных. Сярод іх: праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ),  “Главный эфир” (Беларусь 1), “Радыёфакт”  (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Сталіцы” (“Радыё Сталіца), “Віцебскі веснік. 7 дзен” (ТРК “Віцебск), “Навіны. Гомель” (ТРК “Гомель”),  выданні “СБ.Беларусь сегодня”, “Народная Воля”, “Заря, “Intex-press”, “Комсомольская правда в Беларуси (“таўстушка”), “Газета Слонімская”, “Могилёвская Правда”, “Слонімскі веснік”, сайты www.tut.by і www.belta.by..

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці