• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” звярнулася ў амбасаду Турцыі з заклікам спыніць пераслед журналістаў

    “Мы звяртаемся да вас, каб паведаміць пра нашыя сур'ёзныя апасенні, якія тычацца беспрэцэдэнтнага ціску на медыя ў Турцыі. Мы заклікаем ваш урад спыніць масавыя напады на журналістаў і медыя ў вашай краіне”, — гаворыцца ў звароце ГА «БАЖ» да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кезбан Нілваны Дарамы.

    “Мы перакананыя, што надзвычайнае становішча не павінна быць выкарыстанае як апраўданне для масавых чыстак у медыя ды ў іншых сектарах грамадства. Цэнзура СМІ толькі за крытыку ўрада з’яўляецца незаконнай, нават у сітуацыі надзвычайнага становішча. Мы заклікаем улады Турцыі паважаць міжнародныя канвенцыі аб правах чалавека, правы прафсаюзаў і свабоду выказвання”, — адзначаецца ў заяве за подпісам старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Бастунца.

    Нагадаем, «Міжнародная федэрацыя журналістаў» і «Еўрапейская федэрацыя журналістаў», сябрам якіх з’яўляецца і БАЖ, распаўсюдзілі заклік да ўладаў Турцыі аднавіць вяршэнства права.

    Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі журналістаў (МФЖ) Філіп Леру раней заявіў, што «ЕС павінен патрабаваць адказу ад прэзідэнта Эрдагана за парушэнне канвенцыі аб правах чалавека і наступ на прэсу. Журналісты па ўсім свеце моцна занепакоеныя ростам колькасці замахаў на прэсу ў краіне, якая называе сябе дэмакратычнай. Гэтая сітуацыя павінна спыніцца».

    Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер-Бьерэгард і генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гут’ерас заклікалі да дзеяння Савет Еўропы. Паводле інфармацыі ЕФЖ, былі выдадзеныя ордэры на арышт 42 журналістаў.

    «Мы заклікаем НДА і міжнародную супольнасць націснуць на турэцкі ўрад, каб аднавіць вяршэнства права. Усё больш журналістаў сутыкаюцца з запалохваннем і арыштамі, і гэтая зачыстка павінна неадкладна спыніцца. Мы заяўляем аб нашай салідарнасці з турэцкімі калегамі», — заявіў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер-Бьерэгард.

    Напрыканцы ліпеня ўлады Турцыі зачынілі 16 тэлеканалаў, 23 радыёстанцыі, 45 газет, 15 часопісаў, 29 выдавецкіх дамоў і тры навінавыя агенцтвы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці