На выездзе з Мінска на дарозе валяліся тысячы «Советской Белоруссии» :)
16 жніўня 2016
Сведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выездзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі не тысячы газет.
Па словах сведкаў, асноўную колькасць складалі асобнікі галоўнай афіцыйнай газеты — «Советской Белоруссии». Калі прыгледзецца да здымкаў, то можна пабачыць і іншыя выданні.
Фотаздымкі ў сеціве размясціў Аляксандр Аляшкевіч. Па яго словах, ДАІ прыехала хвілін праз 20. Пэўны час праваахоўнікі думалі, хто павінен навесці парадак, і ўрэшце выклікалі «Рамаўтадар».
Аўтар фота мяркуе, што газеты і часопісы вываліліся з МАЗа, які перавозіў іх. Паведамляецца, што выданні разнесла ветрам аж да АЗС «А‑100» на Баравой.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia