• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф Аляксандр Васюковіч перамог у конкурсе FOTODOC з праектам «Фота на памяць»

    Праект Аляксандра Васюковіча “Фота на памяць” заняў першае месца ў намінацыі “Канфлікт”.

    Праект Аляксандра Васюковіча “Фота на памяць”  — гэта фотаздымкі людзей, якія загінулі на Данбасе падчас узброенага канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

    “Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя на памяць, калі я працаваў у мінулым годзе на ўсходзе Украіны. Многія салдаты прасілі мяне зрабіць фотаздымак на памяць і па магчымасці даслаць ім альбо іхнім сваякам, жонкам, сябрам”, ─ гаворыцца ў анатацыі да фотапраекта.

    Другое месца ў гэтай жа намінацыі заняў праект «Вайна ва Украіне» расійскага журналіста Сяргея Лойкі.

    У гэтым праекце прадстаўленыя фотаздымкі, зробленыя падчас аблогі Данецкага аэрапорта і на перадавой у Пясках побач з ім у верасні і кастрычніку 2014 года.

    Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC пры Сахараўскім цэнтры праводзіць конкурс фатаграфіі «Прямой взгляд». У конкурсе бяруць удзел працы, якія адлюстроўваюць праблемы ўзаемаадносінаў чалавека з грамадствам і дзяржавай, а таксама шляхі вырашэння гэтых праблем.

    У конкурсе тры намінацыі:

    “Праблема” — праблемы і супярэчнасці, якія ўзнікаюць у грамадстве паміж чалавекам і соцыумам, грамадскімі інстытутамі і дзяржавай);

     “Канфлікт“ — найбольш востры спосаб вырашэння супярэчнасцяў, якія ўзнікаюць у працэсе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Праяўляецца як супрацьдзеянне ўдзельнікаў і звычайна суправаджаецца негатыўнымі эмоцыямі, якія выходзяць за межы правілаў і нормаў.

    “Кампраміс” — вырашэнне канфліктнай сітуацыі шляхам дыялогу, сацыяльных зменаў або рэформаў.

     

    Аляксандр Васюковіч — фатограф-фрылансер, які жыве ў Мінску. Нарадзіўся ў 1985 годзе. Кар’еру фотажурналіста пачаў у 2010 годзе. У 2012 годзе атрымаў Гран пры «Прэс-фота Беларусі» і першае месца ў нацыянальным конкурсе мультымедыя ў тым жа годзе. Супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі СМІ, працуе над персанальнымі праектамі. Сябра ГА «Беларуская асацыяцыяжурналістаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці