• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Імгненні гарадзенскай прыгажосці” — нават фатографам ёсць што паглядзець

    Больш за 100 здымкаў, што паказваюць усе бакі жыцця Гродна, можна пабачыць на выставе “Імгненні гарадзенскай прыгажосці”.

    Выстава адкрылася 22 верасня ў гродзенскай выставачнай зале па вуліцы Ажэшка, і падрыхтаваная да 44-годдзя гарадскога народнага фотаклуба і да 888-годдзя Гродна.

    Пра тое, што можна пабачыць на выставе распавядае старшыня гродзенскага фотаклуба Аляксандр Ласмінскі:

    Адметнасць выставы ў колькасці аўтараў, бо за 44 гады існавання народны фотаклуб “Гродна” стаў папулярным. Мы вучым мець свой погляд на жыццё праз аб’ектыў фотакамеры, вучым як разглядзець прыгажосць. І гэтая прыгажосць, калі яна перанесеная на фотаздымкі, радуе наведнікаў выставы. Нават псіхолагі заўважылі — калі ты бачыш прыгажосць, яна робіць і цябе прыгажэйшым. Мне прыемна, што сярод аўтараў выставы ёсць людзі рознага пакалення. Гэта і маладыя аўтары, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у выставе, і аўтары, што маюць пад 70 гадоў”.

    Сябра ГА «БАЖ» Аляксандр Саенка лічыць, што такія выставы вельмі патрэбныя жыхарам Гродна. На думку Аляксандра, “праз такія выставы можна ўбачыць усё жыццё горада: культурнае і рэлігійнае, сацыяльнае, людзі змогуць пазнаёміцца з усімі “пластамі” Гродна».

    “Гэтая выстава робіцца для таго, каб гараджане і госці нашага горада змаглі паглядзець на прыгажосць, бо не заўсёды мы ходзім у тых месцах, дзе зробленыя гэтыя здымкі, далёка не заўсёды звяртаем увагу на асяроддзе. І далёка не заўсёды такое надвор’е і такі свет падаюць на гэтыя аб’екты. А тут у адным месцы сабраныя лепшыя фотаздымкі і, думаю, нават фатографам будзе цікава паглядзець. Бо некаторыя лічаць, што ўсё ўжо знята і здымаць няма чаго і горад не такі вялікі. Не — ёсць што здымаць! Проста трэба хадзіць з фотаапаратам, аглядацца вакол сябе і не замыкацца ў нейкім часе. Калі вы ходзіце звычайна ўдзень, пачніце гуляць уначы», — раіць выкладчык і вядомы фатограф з Гродна Сяргей Марозаў.

    За 44 гады існавання фотаклуб удзельнічаў у больш чым 400 выставах у розных краінах свету, а пабачыць здымкі гродзенскіх майстраў фота можна будзе цягам бліжэйшых трох тыдняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці