• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хільмановіч: адказ напісаны з чыноўніцкім цынізмам

    Сябра ГА “БАЖ”, публіцыст Уладзімір Хільмановіч атрымаў адпіску з гродзенскага  аблвыканкама. Журналіст звяртаўся ва ўстанову з прапановай зрабіць пашпарт турыста і на беларускай мове.

    Хільмановіч звяртаўся непасрэдна да начальніка ўпраўлення спорта і турызма Алега Андрэйчыка, але атрымаў адказ за подпісам яго намесніцы Таццяны Лідзяевай.

    У адказе чыноўнікі аблвыканкама сцвярджаюць, што “управление спорта и туризма Гродненского облисполкома считает нецелесообразным издание паспорта туриста на белорусском языке”. 

    Адказ чыноўнікаў каментуе Уладзімір Хільмановіч:

    “Для мяне адказ стаўся крыху нечаканым. Я думаў, што яны сваім адказам нешта забюракратызуюць і адкажуць кшталту “мы разгледзім магчымасці друкавання”. Атрымаў адказ іншага зместу. І тут у мяне толькі дзьве версіі — два бачання сітуацыі. Першая — альбо гэтыя людзі не далёкія. У сэнсе, што яны нават не зразумелі пра што быў зварот і адказваюць не па сутнасці. Яны мне тлумачаць, чаму яны выдаюць  па-руску, па-англійску, па-польску. Але не пра гэта была размова і не пра гэта быў мой зварот. Альбо гэта быў асаблівы чыноўніцкі цынізм з якім яны ўмеюць адказваць.

    Я лічу, што ў гэтых людзей няма разумення таго, што такое турызм і няма разумення галоўнага — што яны рэпрэзентуюць дзяржаву, яе культуру, яе мову. Бо турызм мае не толькі эканамічны складнік. Турызм мае таксама і складнік рэпрэзентацыі дзяржаўнай культуры, мовы беларускай, мовы карэннага насельніцтва і чыноўнікі не разумеюць гэтага.

    Да таго ж чыноўніца напісала адказ па расейску, хаця абавязана  даваць адказ на мове звароту.

    Ужо 26 кастрычніка 2016 году ўвойдзе ў сілу Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым рэжыме для замежнікаў на тэрыторыі Гродна і Аўгустоўскага канала. Наведнікам гэтага рэгіёна будуць выдаваць адмысловыя пашпарты турыстаў, але яны будуць па-руску, па-англійску і па-польску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці