Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса, верагодна, абвесцяць 28 кастрычніка
25 кастрычніка 2016
Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць у пятніцу, 28 кастрычніка. Так мяркуе палітык Павел Севярынец, які праводзіць акцыі падтрымкі з Пальчысам побач з будынкам суда.
Пра гэта паведамляе «Наша ніва», якая спасылаецца на палітыка Паўла Севярынца. Гучны працэс праходзіць у закрытым рэжыме ў Мінскім гарадскім судзе. Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі.
У аўторак, нягледзячы на моцны дождж, каля будынка суда было 10 актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Пальчыса (сёння на іх склалі 7 пратаколаў). Па словах Севярынца, у сераду і ў чацвер у судзе будзе абвешчаны перапынак.
Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня
17.01.2024
Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава
12.07.2024
ChatGPT будет брать информацию для обучения из ведущих мировых медиа
18.12.2023
Дом создательницы YouTube-канала «Настоящая Беларусь» выставили на аукцион
15.05.2024