• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд абавязаў “Сильные Новости” выбачыцца перад мясакамбінатам і аплаціць выдаткі

    Эканамічны суд Гомельскай вобласці 26 кастрычніка поўнасьцю задаволіў пазоў ААТ “Гомельскі мясакамбінат” да “Цэнтру рэгіянальнага развіцця ГДФ” — заснавальніка мясцовага сайту “Сильные новости”.

    Гомельскі мясакамбінат

    Cайт “Сильные новости”  абавязалі абвергнуць непраўдзівыя звесткі і выбачыцца перад Гомельскім мясакамбінатам

    Звесткі, змешчаныя  на сайце наконт таго, што ў прадукцыі мясакамбінату ўтрымліваюцца пабочныя прадметы, прызнаны не адпавядаючымі рэчаіснасці — яны ганьбяць дзелавую рэпутацыю прадпрыемства.  Эканамічны суд абавязаў Цэнтр  рэгіянальнага развіцця надрукаваць на сайце абвяржэнне, выбачыцца за непраўдзівую інфармацыю і сплаціць мясакамбінату судовыя выдаткі ў памеры 420 рублёў.

    Разгляд пазову мясакамбінату “Сильных новостей” пачаўся 6 кастрычніка. Прычынай разбіральніства стала публікацыя “Фотофакт: “Поесть и животинку погладить”: на Гомельском мясокомбинате изготовили колбасу со шкурой и шерстью внутри”.

    Фотаздымак у суполцы “СН” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” выклаў адзін з чытачоў яшчэў ліпені, на здымку — кавалак а каўбасы, у якім бачныя скура і поўсць. Здымак чытач падпісаў: «Вот какую колбаску я купил… Кусок шкуры с шерсткой внутри… Больше гомельскую никогда не покупаю и вам не советую».

    Навіну паглядзелі звыш 20 тысяч наведнікаў сайту. Прадстаўнік мясакамбінату патэлефанаваў у рэдакцыю і заявіў, што згаданы гатунак каўбасы не вырабляецца з 2015 году. Чытач таксама пацвердзіў, што здымак зроблены ў папярэднім годзе. Гэту акалічнасць дадалі ў паведамленне пра каўбасу. Аднак дырэкцыю мясакамбінату гэта не здаволіла — у суд паступіў зыск аб абароне дзелавой рэпутацыі.

    Дырэктар цэнтру  Пётр Кузняцоў заяўляе, што ніякіх згадак наконт таго, у чым менавіта выявілася шкода прадпрыемству, у  пазове няма, хоць племум Вярхоўнага суда, аналізуючы падобную судовую практыку, указвае, што такое абгрунтаванне мусіць быць.

    Тым часам юрысконсульт мясакамбінату даводзіў у судзе, што адказчык не прывёў пераканаўчых фактаў наконт таго, што каўбаса з пабочнымі рэчывамі была выраблена менавіта на Гомельскім мясакамбінаце. Аўтар фотаздымка  не прад’яўляў прэтэнзіяў ні камбінату, ні рознічнаму гандлю. Да таго ж на каўбасе адсутнічала этыкетка вытворцы.

    Пазіцыя адказчыка заключалася ў тым, што сайт “Сильные новости” не з’яўляецца  непасрэднай крыніцай інфармацыі і ацэнкі якасці прадукцыі Гомельскага мясакамбінату — гэта зрабіў шараговы спажывец, чытач сайту. Ацэначнае меркаванне чытача наагул не можа разглядацца як ганьбаванне дзелавой рэпутацыі прадпрыемства.

    Пасля атрымання матывіровачнай часткі пастановы “Цэнтр рэгіянальнага разьвіцця ГДФ” разгледзіць магчымасці  абскардзіць высновы эканамічнага суда.

    Юрась Карманаў пра суд з «Мілкавітай»: «Справа не ў малацэ, а ў свабодзе слова»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці