• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі журналіст хоча пашпарт турыста па-беларуску

    Сябра ГА "БАЖ" Уладзімір Хільмановіч звярнуўся да чыноўніка Гродзенскага абласнога выканкаму, начальніка ўпраўлення спорту і турызму Алега Андрэйчыка з просьбаю выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам, якія будуць прыязджаць з-за мяжы ў бязвізавую зону, у тым ліку і на беларускай мове.

    Зварот датычыць намеру выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам, якія будуць прыязджаць з‑за мяжы ў бязвізавую зону. Пашпарты будуць на трох мовах, сярод якіх няма беларускай. Уладзімір Хільмановіч заклікае неадкладна выправіць гэтую недарэчнасць і ігнараванне дзяржавай мовы тытульнай нацыі.

    Поўны тэкст звароту такі:

    Зварот

    “4 кастрычніка на афіцыйным інтэрнэт-сайце БЕЛТА з’явілася афіцыйная інфармацыя наступнага зместу:

    “4 октября, Гродно /Елена Стасюкевич — БЕЛТА/. «Паспорта туристов» будут выдавать иностранным гостям Гродненской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник управления спорта и туризма Гродненского облисполкома Олег Андрейчик. Паспорта будут представлять собой печатные буклеты, в которых туристы смогут найти полезную информацию о регионе на русском, английском и польском языках. В них будут адреса гостиниц, усадеб, кафе и ресторанов, информация о музеях, полезных интернет-сайтах. «Путешествуя с таким паспортом, туристы смогут делать отметки при посещении различных мест, получать скидки. Гостям Гродненской области начнут их выдавать в декабре», — пояснил Олег Андрейчик”.

    Можна толькі вітаць ідэю з’яўлення такіх пашпартоў-друкаваных буклетаў, якія павінны папулярызаваць турыстычныя аб’екты Гродзеншчыны, даваць карысную інфармацыю гасцям нашага рэгіёну. Аднак, звяртае на сябе ўвагу той факт, што пры выбары моваў буклету праігнараваная дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь — мова тытульнай нацыі — беларуская мова. Выданне такога пашпарту-буклету, у якім не будзе інфармацыйнага тэксту па-беларуску з’яўляецца дыскрэдытацыяй самой ідэі, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўнай улады па Гродзенскай вобласці.

    Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў сумежных з Гродзеншчынай рэгіёнах, суседніх дзяржавах – Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Літва пражывае таксама нямала беларусаў, людзей, якія лічаць беларускую мову сваёй роднай. Друк і выдаванне турыстычных пашпартоў, у якіх не будзе тэксту па-беларуску, выкліча ў іх недаўменне, а многіх нават абразіць.

    У звязку з вышэйсказаным звяртаюся да вас з прапановай падрыхтаваць выданне такіх турыстычных пашпартоў не на трох, а на чатырох мовах, з абавязковым тэкстам і на дзяржаўнай беларускай мове. Змяшчэнне інфармацыйнага тэксту таксама на беларускай мове будзе спрыяць цікавасці замежных турыстаў да мовы тытульнай нацыі нашай краіны.

    Звяртаюся да вас з адкрытым лістом і зваротам праз медыі і прашу даць пісьмовы афіцыйны адказ у адведзены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрмін”.

    Журналіст будзе чакаць афіцыйнага адказу ад чыноўнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці