• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродна паказалі “Спадок Нацыі”

    Фільм “Спадок Нацыі” пра ўкраінскія вышыванкі, як спадчыну ўкраінскага народа, паказалі ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця uCentry. На мерапрыемства завітаў рэжысёр фільма Аляксандр Ткачук.

    — Чаму ўкраінская вышыванка паказана ў фільме як сімвал? І чым яна адметная на вашу думку?

    Аляксандр Ткачук: Сітуацыя такая, што вышыванка, ці вышытыя рэчы ёсць у багата якіх народаў Цантральнай, і Усходняй Еўропы. Але так скалася хіба за апошняе стагоддзе, што ўкраінцы яе найбольш сбераглі і зараз яе найбольш шануюць. І гэта звязана з гістарычнымі падзеямі — з Савецкай уладай, з Расейскай имперыяй. Важна, што ўжо цяпер падчас узброенага канфлікту з Расіяй яна зноў паднялася і стала сімвалам барацьбы і ідэнтыфікацыі. Вышыванка таксама ёсць і ў Беларусі. Я ўжо крышачку пабыў ў Беларусі і дазнаўся, што вышыўка ёсць нават на дзяржаўным сцягу Беларусі, ёсць на беларускіх грашах. Але толькі апошнія гады беларусы бачаць, што трэба ідэнтыфікавацца, каб нам потым не распавядалі, што мы “единый” народ. Гэта паказвае, што ў кожнага народа ёсць свая ўнікальная  культура, яе патрэбна берагчы, для таго, каб нацыя потым выжыла. І яшчэ адзін фактар — мова.

    — Як ствараўся ваш фільм і што паўплывала на тое, каб гэты фільм увогуле з’явіўся?

    — 10 год таму ў Чарнаўцах ва Украіне мы з сябрамі запачаткавалі свята “Дзень Вышыванкі”. Мы были студэнтамі і развівалі яго. І з акцыі ў 20 студэнтаў свята разраслося да сусветнга масштабу і зараз яго адначаюць ў каля 60 краінах свету. І калі ў гэтым годзе быў юбілей – 10 год – мы вырашылі зрабіць фільм. Чаму? Праблема была ў тым, што шмат украінцаў на хвалі патрыятызму пачалі апранаць вышыванкі, але яны не разумеюць навошта яны гэта робяць і чаму гэта вельмі патрэбна.  Мы вырашылі пашукаць у інтэрнэце, шукалі ў архівах,  і не знайшлі ніводнага фільму. І мы вырашылі зрабіць такі фільм і сабралі вялікую колькасць гісторый як ва Ўкраіне, так і за мяжою. У фільме мы сабралі матэр’ял з пяці краінаў свету.

    — Ці карыстаецца попытам падобнае кіно ва Украіне?

    — Дакументальныя фільмы ва Украіне яшчэ не маюць вялікай папулярнасці. Але наш фільм цікавы пэўным колам. У першую чаргу патрыятычна накіраваным людзям, людзям з Усходу Украіны, якія мала ведаюць сваю гісторыю. Яны пасля праглядаў гэтага кіно былі вельмі ўражаныя і здіўленыя. Фільм ужо быў паказаны ў шасці краінах свету для дыяспары і для іншых гледачоў. Цяпер — Беларусь, а пасля аддаем ў пракат па тэрыторыі Украіны.

    Прэзентацыя для гродзенцаў стала, па словах яе ўдзельнікаў, спосабам дакрануцца да ўкраінскіх традыцый. А некаторыя з гасцей сустрэчы апранулі вышыванкі —  свае ці сваіх бацькоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці