• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова звярнулася ў ААН

    Намеснік старшыні гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Пра гэта паведаміў юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які будзе весці справу журналісткі ў міжнароднай інстанцыі.

    Ларыса Шчыракова

    Нагадаем, 13 студзеня гэтага года суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Лісоўскі прысудзіў Шчыраковай буйны штраф за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам «Белсат», дзе быў паказаны зняты ёю ў пасёлку Урыцкае рэпартаж пра праблемы сельскіх жыхароў. 15 красавіка судзьдзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандр Піскуноў пакараў яе буйным штрафам за рэпартаж пра ўцекачоў, зняты ў гомельскім аддзяленні Чырвонага Крыжа.

    «У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны і ўсё безвынікова, — адзначыла Шчыракова. — Я таксама звярталася з нагляднай скаргай да Генеральнага пракурора, аднак дарэмна. Атрымліваецца, па» белсатаўскіх справах» абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымых механізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні».

    Юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які дапамагае ахвярам парушэнняў звяртацца ў міжнародныя структуры, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі.

    «Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. — Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўлены названыя парушэнні правоў журналістаў,» — адзначыў ён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці