Апошняе слова Эдуарда Пальчыса ў судзе
Адвакат Ганна Бахціна перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса ў судзе.
«У сваім апошнім слове я хачу расказаць сутнасць твора Дантэ «Боская камедыя». Сутнасць зводзіцца да таго, што людзі, якія праходзяць усе колы пекла, падыходзяць да апошняй мяжы, і гэтай мяжой ёсць страшная пачвара. Пачвара перамолвае сваімі жорнамі здраднікаў і хлусаў. Усіх, хто абвінавачвае мяне ў тым, што я люблю Беларусь — я лічу здраднікамі. Усіх, хто лічыць, што я распаўсюджваў парнаграфію — я лічу хлусамі. Я шкадую, што цяпер побач са мной няма маёй жонкі, маёй сям’і, журналістаў, якім я вельмі ўдзячны. Я ўдзячны тым людзям, якія цяпер стаяць на вуліцы, вы чуеце іх голас, і я з імі. Усё, што я магу сказаць — Жыве Беларусь!»
Прысуд Эдуарду Пальчысу будзе абвешчаны ў пятніцу, 28 кастрычніка, у 10:00, па адрасе Дуніна-Марцінкевіча 1–3.
Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).
Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.