• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Чобат прэзентаваў у Гродна сваю «Планету»

    Сляпы паэт і пісьменнік, журналіст Алесь Чобат прадставіў жыхарам Гродна сваю «Планету».

    Алесь Чобат аслеп пасля аперацыі ў 2013 годзе. Ён жыве ў Скідзелі, і на сустрэчу адмыслова прыехаў з горада, што ў 30 км ад Гродна.

    Алесь Чобат пры жыцці стаў легендай, а яго творы — песнямі розных беларускіх гуртоў. Для гродзенцаў спадар Алесь — гэта Паэт і Аўтар каля дзесятка кніг прозы і паэзіі.

    Алесь Чобат быў звязаны і з журналістыкай. Ён яшчэ ў пачатку 1990‑х гадоў паспеў папрацаваць рэпарцёрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», меў дачыненне да стварэння ў горадзе газеты “Рэанімова”.

    На сустрэчы гродзенскія паэты і грамадскія дзеячы чыталі яго вершы і размаўлялі пра творчасць.

    Гродзенскі журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч заўважыў, што знаёмы з творчасцю Алеся Чобата з канца 1980‑х гадоў, калі з’явіўся самвыдат “Рэанімова”. Гэты самвыдат і быў першым беларускім незалежным выданнем у горадзе.

    “Таксама ў мяне быў адзін даволі цікавы выпадак, звязаны з творчасцю Алеся Чобата, — узгадвае Уладзімір Хільмановіч. — Падчас адной з выбарчых кампаній у нас на офісе грамадскага аб’яднання “Вясна” адбываліся ператрусы і канфіскацыя тэхнікі супрацоўнікамі КДБ. І пільныя КДБшнікі канфіскавалі сярод іншага кнігу Алеся Чобата “Зямля Святога Лукі”. Кнігу, канешне, праз некаторы час вярнулі. Хіба, іх нехта пераканаў, што гэта кніга не пра Лукашэнку”.

    Напрыканцы сустрэчы гродзенскі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, музыка Алесь Дзянісаў выканаў некалькі песень на вершы Алеся Чобата.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці