• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З закрыцця «Пагоні» пачалося знішчэнне беларускамоўнай прэсы

    15 год таму рашэннем Гаспадарчага суда была зачыненая гродзенская газета “Пагоня”. У той час яна была адзіным беларускамоўным выданнем на Гродзеншчыне.

    Пра сваю працу ў выданні распавядае журналіст Павел Мажэйка:

    — Супрацоўнічаць  з газетай “Пагоня”  было велізарнае шчасце і гонар. Было адчуванне, што я далучаюся да дапамогі незалежнай Беларусі і беларушчыны і, самае важнае, да беларускай мовы. У “Пагоню” не ішлі працаваць дзеля ганарару, дзеля імені і гэтак далей. Яна была адным з сімвалаў пакалення, якое сталела ў 1990‑я гады. Газета была сімвалам будучыні Беларусі. Нармальная Беларусь — гэта была газета “Пагоня”.

    — Што на вашу думку паўплывала на рашэнне закрыць газету?

    — Я не вылучаю працэс закрыцця «Пагоні» ў 2001‑м годзе, хаця, безумоўна, гэта быў пачатак знішчэння незалежнай прэсы ў Беларусі. Гэта быў год, калі распачаўся крымінальны пераслед журналістаў газеты. Што было прычынай? Сёння відаць, што гэта была абсалютна спланаваная акцыя, якая заключалася ў тым, што незалежнага слова павінна быць як мага менш у Беларусі.

     

    Пра сваю працу ў газеце “Пагоня” распавядае гродзенскі журналіст і публіцыст Уладзімімр Хільмановіч:

    Для мяне газета “Пагоня” — вельмі важкі этап у маёй журналісцкай працы, у станаўленні як журналіста. Як аўтар я супрацоўнічаў з рэдакцыяй амаль з першых яе нумароў, агулам цягам дзевяці гадоў. Напэўна, больш за ўсіх іншых аўтараў. Гэта была цікавая школа. Можна сказаць, што гэта быў перыяд фармавання гродзенскай незалежнай прэсы. Той факт, што  «Пагоню» закрылі, азначаў істотны паварот у палітыцы дзяржавы і ў знішчэнні усёй беларускамоўнай прэсы. Сёння мы бачым “выпаленую зямлю”. Пачатак быў пакладзены менавіта знішчэннем “Пагоні”. Раней у Гродна было каля сямі незалежных газет і сёння ад іх нічога не засталося.

    З газетай “Пагоня” супрацоўнічалі такія журналісты як Вітаўт Руднік і Павал Мажэйка, Зміцер Кісель і Сяргей Сноп, Уладзімір Хільмановіч і Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка і Валеры Задаля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці