• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія знакамітасці «азвярэлі» каб падтрымаць бяздомных жывёл

    Гродзенскі фатограф Наталля Бакей прадставіла новы сацыяльны фотапраект, у якім ператварыла знакамітасцяў горада ў «котак» і «сабак».

    Сваім праектам фатограф заклікае жыхароў горада забраць жывёл з пункта часовага ўтрымання.

    У акцыі прынялі ўдзел вядомыя людзі з самых розных галінаў дзейнасці. Сярод іх: харэограф Вольга Лета, вакаліст гурта Dzieciu­ki ды журналіст Аляксандр Дзянісаў, дызайнер Леначка Паспелава, чэмпіён Балтыйскай лігі па кікбоксінгу Рынат Булатаў. Таксама ў акцыі прынялі ўдзел хакеісты гродзенскага «Нёмана» — браты Сяргей і Аляксандр Маляўка, Сяргей Дарафееў.

    «Падчас наступу зімовых халадоў у пункце часовага ўтрымання знаходзіцца самая вялікая колькасць катоў і сабак за ўвесь час яго існавання, — кажа фатограф Наталля Бакей. — Я сваім праектам заклікаю людзей узяць жывёлу да сябе дадому і, тым самым, выратаваць, котку або сабаку, які стане яго надзейным сябрам».

    Кожны з удзельнікаў фотапраекта заклікае людзей прыехаць у пункт часовага ўтрымання жывёл і выбраць сабе гадаванца.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці