Гродзенскія знакамітасці «азвярэлі» каб падтрымаць бяздомных жывёл
Гродзенскі фатограф Наталля Бакей прадставіла новы сацыяльны фотапраект, у якім ператварыла знакамітасцяў горада ў «котак» і «сабак».
Сваім праектам фатограф заклікае жыхароў горада забраць жывёл з пункта часовага ўтрымання.
У акцыі прынялі ўдзел вядомыя людзі з самых розных галінаў дзейнасці. Сярод іх: харэограф Вольга Лета, вакаліст гурта Dzieciuki ды журналіст Аляксандр Дзянісаў, дызайнер Леначка Паспелава, чэмпіён Балтыйскай лігі па кікбоксінгу Рынат Булатаў. Таксама ў акцыі прынялі ўдзел хакеісты гродзенскага «Нёмана» — браты Сяргей і Аляксандр Маляўка, Сяргей Дарафееў.
«Падчас наступу зімовых халадоў у пункце часовага ўтрымання знаходзіцца самая вялікая колькасць катоў і сабак за ўвесь час яго існавання, — кажа фатограф Наталля Бакей. — Я сваім праектам заклікаю людзей узяць жывёлу да сябе дадому і, тым самым, выратаваць, котку або сабаку, які стане яго надзейным сябрам».
Кожны з удзельнікаў фотапраекта заклікае людзей прыехаць у пункт часовага ўтрымання жывёл і выбраць сабе гадаванца.