• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook распрацаваў праграму для цэнзуры навін у стужках карыстальнікаў

    Амерыканская кампанія Facebook распрацавала ўласнае праграмнае забеспячэнне для цэнзуравання паведамленняў у навінавых стужках карыстальнікаў у некаторых рэгіёнах, пра гэта са спасылкай на тры крыніцы ў кампаніі піша The New York Times.

    Па словах суразмоўцаў выдання, падобная функцыя была створана для таго, каб дапамагчы вярнуцца Face­book на кітайскі рынак, дзе сацыяльная сетка была заблакаваная. Як удакладнілі крыніцы газеты, новая функцыя, у першую чаргу, дазволіць «прадухіліць» з’яўленне некаторых паведамленняў менавіта ў навінавых стужках кітайцаў.

    Заснавальнік кампаніі Марк Цукерберг, як распавялі суразмоўцы NYT, усяляк «падтрымліваў і абараняў намаганні» распрацоўшчыкаў для стварэння падобнай праграмы.

    Па дадзеных крыніц газеты, Face­book не збіраецца самастойна ажыццяўляць кантроль над кантэнтам, гэтыя паўнамоцтвы будуць перададзеныя «трэцяму боку». Такім чынам, як распавялі суразмоўцы выдання, у дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, маніторынгам «папулярных сюжэтаў і тэм», якія распаўсюджваюцца ў сацыяльнай сетцы, будзе займацца кітайскі партнёр Face­book.

    Як удакладняе выданне, у кампаніі падобную функцыю лічаць дэманстрацыяй ступені, у якой Face­book гатовы пайсці на кампраміс у дачыненні да сваіх асноўных прынцыпаў, а менавіта — «зрабіць свет больш адкрытым» і «ўсталяваць сувязі» паміж людзьмі. Адступіцца ад некаторых пунктаў у гэтых устаноўках у кампаніі гатовыя, каб атрымаць доступ да рынку з 1,4 млрд карыстальнікаў, паведамілі крыніцы The New York Times.

    Як нагадвае выданне, у 2015 годзе ад ліпеня да снежня Face­book заблакаваў каля 55 тысяч паведамленняў у 20 краінах свету, сярод якіх — Пакістан, Расія і Турцыя. Абмежаванні, у цэлым, адпавядалі ўрадавым запытам на блакаванне пэўнага кантэнту, заўважае NYT.

    У пачатку верасня найбуйнейшая нарвежская газета Aften­posten абвінаваціла Face­book ў цэнзуры і «злоўжыванні ўладай» за выдаленне з паведамлення выдання ў сацсетцы здымка пра вайну ў В’етнаме. Там была выява аголенай дзяўчынкі, пацярпелай ад прымянення напалму. На наступны дзень фотаздымак пра вайну ў В’етнаме быў адноўлены, паведамляе РБК.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці