• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода і «Голас Амэрыкі» запусьцілі «Дэтэктар хлусьні»

    «Голас Амэрыкі» (VOA) і Радыё Вольная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) запусьцілі новы рэсурс праверкі інфармацыі: сайт Polygraph.info.

    Гэта рэакцыя на тое, што ў сьвеце апошнім часам усё больш фальшывай інфармацыі.

    «Polygraph.info адказвае на попыт грамадзкасьці на прафэсійна правераную інфармацыю і падмацуе асьвятленьне падзеяў RFE/RL і VOA, якія будуць перадаваць праўду», — сказаў прэзыдэнт RFE/RL Томас Кент.

    «Ён аддзяляе факты ад выдумак, дадае кантэкст і выкрывае хлусьню, зьмяншаючы разбуральныя наступствы дэзінфармацыі, а таксама дапамагае аўдыторыі сьвядома рабіць выбар і прымаць рашэньні», — сказала дырэктарка VOA Аманда Бэнэт.

    Каманда Polygraph.info з «Голасу Амэрыкі» і Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода дасьледуе і аналізуе заявы ўрадаў і іншых чыноўнікаў, каб ацаніць іх праўдзівасьць. Цяпер аналіз сфакусаваны на заявах, зьвязаных з адносінамі паміж Расеяй і Захадам, пазьней ён пашырыцца і на іншыя сфэры ўсясьветнай палітыкі.

    Расейскія ўзброеныя сілы выкарыстоўваюць «разумную» зброю, якая ня чыніць вялікіх стратаў сярод цывільнага насельніцтва? Так, але ня толькі і ня столькі. Паўстанцы ў Сырыі выкарыстоўваюць «жывыя шчыты»? Хлусьня. Расея паднялася ў рэйтынгу Doing Busi­ness на 11 пазыцыяў? Не зусім.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці