• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сербская даследчыца культуры Мілена Драгішэвіч-Шэчыч прыехала ў Гродна з лекцыяй пра горад і яго жыхароў

    З паўсотні гродзенцаў змаглі даведацца пра тое, як мяняецца культурная прастора ў гарадах і як на гэта можа ўплываць кожны з жыхароў, якім чынам улады могуць супрацоўнічаць з арганізацыямі культуры і недзяржаўнымі арганізацыямі.

    Адкрытая лекцыя сербскай даследчыцы культуры, рэдактара часопіса “Культура”  Мілены Драгішэвіч-Шэчыч адбылася ў Гродна.

    Лекцыя скіраваная на ўсіх актараў гарадской культуры. Не толькі для прадстаўнікоў НДА, а таксама для прадстаўнікоў СМІ, уладаў гораду, якія  могуць даведацца, што супольна магчыма зрабіць для развіцця культуры ў прасторы гораду.

    Таксама спадарыня Мілена падзялілася сваім поглядам на беларускія медыя:

    — Я назіраю за аглядам беларускай культуры і мастацтва праз альманах pAR­Ti­san. І я мушу паведаміць, што я адтуль пачарпнула шмат інфармацыі для многіх якіх сваіх справаў, бо я амаль не мела іншых крыніц інфармацыі пра гэтую частку света.

    Для мяне вялікай нечаканасцю стала выданне “Новы Час”, якое выпадкова патрапілася ў рукі. Нават са сваім мінімальным валоданнем беларускай мовы я змагла пачытаць гэтую газетц і маю ад гэтага выдання пазітыўнае ўражанне. Я ўбачыла ў гэтай газеце аналітыку, убачыла, што тут падымаюцца сацыяльныя, культурныя і палітычныя пытанні. У той час як у Сербіі распаўсюджаныя “таблоіды” і прэса стала меньш сур’ёзнага узройню, чым у вас у Беларусі.

    Апроч самой лекцыі культурны эксперт Мілена Драгішэвіч-Шэчыч выказала вялікую падзяку гродзенскім арганізацыям, што супрацоўнічаюць з культурай і накіраваны на захаванне спадчыны, бо яна ўпэўнена, што такія арганізацыі ў будучыні гарадской прасторы адыграюць агромністую ролю.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці