• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродна адбудзецца суд над сябрамі ГА «БАЖ»

    У чацвер, 15 снежня, у Гродна ў судзе Ленінскага раёна адбудзецца  разгляд адміністрацыйных спраў супраць сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.

    Журналістаў збіраюцца судзіць за ўдзел у традыцыйным Свіслацкім фэсце паўстанцаў 1863 году.

    Фестываль адбыўся 30 кастрычніка 2016 году. Фэст традыцыйна адбываваецца ўжо больш за 10 год у горадзе Свіслач, што на Гродзеншчыне.

    Падчас фэсту адбываецца ўшанаванне памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг., а таксама невялікая паніхіда на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага.

    Журналісты ўзгадваюць, што гэтым разам ў Свіслачы адбываліся дзіўныя рэчы. Ніводзін міліцыянт не падыйшоў амаль да 50 удзельнікаў фэста і не папярэдзіў пра недапушчальнасць мерапрыемства.

    Але па выніках на журналістаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 3 артыкула 23.34 (парушэнне парадку аб правядзенні масавых мерапрыемстваў).

    Суды над грамадскімі актывістамі, што ўдзельнічалі ў Свіслацкім фэсце ўжо адбыліся ў Свіслачы і Брэсце, Слоніме і Гродна. Да штрафаў ужо асуджанана болш за 10 чалавек.

    Пачатак судовых працэсаў над Віктарам Сазонавым і Уладзімірам Хільмановічам 15 снежня а 10‑й гадзіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці