• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлерадыёкампанія “Брэст” прапануе палітычным партыям за свой кошт стварыць цыкл перадач

    Такая сутнасць адказу, атрыманага прадстаўнікамі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), за подпісам дырэктара тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларысы Дабрадомавай.

    Нагадаем, што брэсцкія сацыял-дэмакраты звярнуліся да кіраўніцтва мясцовай тэлерадыёкампаніі з прапановай арганізаваць цыкл перадач з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый (уключаючы БСДП) і грамадскіх арганізацый на актуальныя тэмы.

    У лісце за подпісам Ларысы Дабрадомавай гаворыцца, што асноўнай мэтай дзейнасці ТРК “Брэст” з’яўляецца атрыманне прыбытку. Пры гэтым кіраўнік прадпрыемства паведамляе, што ў адпаведнасці са статутам РУПТЦ “Тэлерадыёкампанія “Брэст” — гэта самастойны гаспадарчы суб’ект, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на прынцыпах гаспадарчага разліку і не мае крыніцаў фінансавання з мясцовага альбо рэспубліканскага бюджэта.

    “У адказе таксама сцвярджаецца, што мясцовая тэлерадыёкампанія не з’яўляецца рэгіянальным структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, — каментуе ліст кіраўніка мясцовага тэлебачання старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі. — У той жа час сайт РУПТЦ “Тэлерадыёкампанія” “Брэст” інфармуе пра адваротнае. Атрымліваецца, што хтосьці кажа няпраўду альбо мае месца тэхнічная памылка?”

    Па словах палітыка, у адказе можна знайсці і пазітыў.

    — Па-першае, мы цяпер ведаем, што патрэбныя грошы на “распрацоўку канцэпцыі, напісанне сцэнарыя, распрацоўку дызайну студыі, выраб афармлення студыі ў адпаведнасці з зацверджаным заказчыкам дызайнам, графічнае афармленне тэлепраграм, здымкі, мантаж, выдачу ў эфір і іншае”, — адзначае Маслоўскі. — У гэтым выпадку, а таксама пры адпаведнасці канцэпцыі цыклу тэлеперадач канцэпцыі вяшчання тэлеканала “Беларусь 4. Брэст”, дырэкцыя мясцовага тэлебачання гатовая прыступіць да перамоваў па рэалізацыі нашага прапановы. Па-другое, грошы падаткаплацельшчыкаў на мясцовае тэлебачаньне не трацяцца. Прынамсі, так сцвярджаецца ў афіцыйным адказе РУПТЦ “Тэлерадыёкампанія” “Брэст”.

    Цяпер, дадае Ігар Маслоўскі, засталося высветліць, каму ж належыць і падпарадкоўваецца абласное тэлебачанне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці