• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату»

    22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату».

    «Лёс каналу яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з вас можа дапамагчы захаваць тэлеканал: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацсетках», – прапануюць арганізатары флэш-мобу.

    Вазьмі заладаваны смартфон ці маленькую камеру. Фармат – 30–60 секундаў. Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат», і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

    ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

    У абарону «Белсату» можа выказацца кожны.

    У флэш-мобе возьмуць удзел вядомыя ў Беларусі асобы – ад творцаў да палітыкаў.

    Калі ты не можаш прыйсці ў Траецкае прадмесце, то ўсё роўна далучайся: запішы сваё відэа, апублікуй у сацсетках з #белсатжыві #ocal­ic­bel­sat і дашлі нам спасылку на электронную пошту belsat.eu@gmail.com. Або праз сацсеткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці