• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крытыка ў журналісцкім матэрыяле выклікала міліцэйскую праверку

    23 лістапада на сайце ex-Press.by быў апублікаваны артыкул Паўла Сляпухіна “Медработник колледжа: будущих медиков в Борисове кормят дорого и некачественно”. Аўтар матэрыялу прысвяціў яго праблемам харчавання студэнтаў у сталовай Барысаўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу.

    Крытыка ў журналісцкім матэрыяле выклікала міліцэйскую праверку

    Аб парушэннях з боку прыватнага прадпрыемства, якое арэндуе сталовую, рэдакцыі ex-Press.by паведаміў адзін з чытачоў. У прыватнасці, ён указаў, што прадпрымальнікі дапускаюць недавагу порцый, кормяць студэнтаў нясвежымі прадуктамі. Інфармацыю чытача ў ходзе журналісцкага расследавання пацвердзіла медыцынскі работнік каледжу з 30-гадовым стажам Іна Квецінская.

    Праз некаторы час Іне Квецінскай патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што ад уладальніцы ТАА “АИТ-Трейд” Т. Н. Амбросавай паступіла заява аб распаўсюдзе медработнікам каледжу заведама непраўдзівых звестак. Па заяве пачала праводзіцца праверка.

    У міліцыю таксама звярнулася адміністрацыя медыцынскага каледжу. У звароце кіраўніцтва каледжу ўказала, што апублікаваная інфармацыя ганьбіць рэпутацыю навучальнай установы і просіць даць прававую ацэнку артыкулу і метадам працы журналіста.

    Да аўтара матэрыялу прыходзіў участковы міліцыянер, які пытаўся пра крыніцы інфармацыі. П. Сляпухін указаў, што ўвесь матэрыял напісаны з слоў І. Квяцінскай і студэнтаў. Карэспандэнт наведваў сталовую асабіста, каб даць суб’ектыўную адзнаку якасці страў. Вынікі праверкі пакуль не вядомыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці