• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсаюздрук» павялічыць колькасць павільёнаў з бясплатным Wі-Fі

    Мяркуецца, што ў маі наступнага года бесправадным інтэрнэтам можна будзе карыстацца ў 35—40 гандлёвых аб'ектах Мінска.

    Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

    Пакуль такую паслугу прадастаўляюць у 12 павільёнах: у Нацыянальным аэрапорце «Мінск», на чыгуначным вакзале, аўтавакзале «Цэнтральны», каля станцый метро «Няміга», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская», «Уручча», «Інстытут культуры», «Малінаўка», «Каменная горка».

    Пункт Wі-Fі называецца іGo FREE Wі-fі. Каб падключыцца да яго, на старонцы рэгістрацыі трэба ўвесці свой нумар тэлефона — на яго дашлюць SMS з кодам пацвярджэння. Пасля гэтага ўладальнік смартфона зможа карыстацца інтэрнэтам бясплатна. Код актывацыі патрэбны толькі першы раз. У далейшым для паўторнага доступу трэба націснуць кнопку «Увайсці ў інтэрнэт». Дарэчы, скарыстацца Wі-Fі могуць і замежнікі (пры ўмове, што іх тэлефон у SMS-роўмінгу).

    З дапамогай сучаснай паслугі «Белсаюздрук» спадзяецца прыцягнуць яшчэ больш наведвальнікаў у гандлёвыя аб’екты, дзе, акрамя газет і часопісаў, можна знайсці сувеніры, канцтавары, цацкі, выпіць кубак кавы.

    Дарэчы, павільёны замест кіёскаў збіраюцца адкрываць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Такія планы ёсць у прадпрыемства на наступную пяцігодку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці