• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гендырэктар Гомельскага будтрэста №27 абараняе свайго намесніка па ідэалогіі ад журналістаў

    Гомельскі журналіст-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ ад выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №27” Юрыя Ашуркі на сваю пісьмовую скаргу наконт адмовы ў прадастаўлені інфармацыі ягоным намеснікам па кадрах, ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях.

    Кіраўнік піша ў сваім лісце: “Разгледзеўшы Вашу скаргу аб адмове ў прадастаўлені інфармацыі, якая паступіла 21.12. 2016 г., лічым яе неабгрунтаванай у сувязі з тым, што, зыходзячы з пададзеных Вамі звестак, на Вас не распаўсюджваюцца нормы Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі”.

    “Я звярнуўся ў снежні як грамадзянін, фрылансер да намесніка генеральнага дырэктара  Мікалая Сугака — цікавіўся пытаннямі сацыяльнай абароненасці будаўнікоў у трэсце. Аднак ідэолаг заявіў, што паступіла ўказаннне не даваць ніякай інфармацыі канкрэтна мне. Паводле ж Канстытуцыі, як грамадзян я маю права на збор і распаўсюд інфармацыі. Зварот да кіраўніка трэста быў неабходны для дасудовага ўрэгулявання інцыдэнту. Цяпер будзем з юрыстам вырашаць, якім чынам дзейнічаць далей”, — кажа Жукоўскі.

    Гомельскі праваабаронца, юрыст ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які дапамагаў Канстанціну скласці заяву ў трэст, лічыць, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра Жукоўскага не як прадстаўніка СМІ, а як пра грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, чые правы, гарантаваныя беларускай Канстытуцыяй, парушаныя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці