Нашаніўская Талака паспяхова скончана: сабрана 16 470 рублёў
12 студзеня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У мінулым месяцы «Наша Ніва», акрамя звычайнага збору грошай на выпуск праз сістэму АРІП, правяла краўдфандынгавы збор грошай праз інтэрнэт.
Рэдакцыя хацела сабраць 10 тысяч рублёў. Аднак чытачы ахвяравалі на развіццё выдання 16 470 рублёў — гэта 165 % ад запытанай сумы, паведамляе nn.by.
«Гэта знак таго, што людзі разумеюць жыццёвую неабходнасць захаваць для сябе і наступных пакаленняў незалежную беларускамоўную прастору», — мяркуюць у рэдакцыі.
Праз платформу «Талакі» «Нашу Ніву» падтрымала 289 чалавек, прычым абсалютная большасць з іх вырашыла не хаваць сваіх імёнаў. Яшчэ 70 чытачоў перавялі грошы праз АРІП — опцыя, даступная круглы год.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч адзначае 60-годдзе. І рыхтуеццца да пераезду ў новую краіну
24.06.2024
Блогер Vadimati з Гродна выйшаў на волю
01.07.2024
Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці
06.08.2024
Святлана Ціханоўская: «Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»
21.05.2024