• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне з’явіўся дыскусійны клуб

    Першае пасяджэнне Дыскусійнага клуба адбылося 9 лютага. Тэма сустрэчы: “Ці мусяць “дармаеды” плаціць?” Яна тычылася так званага “Дэкрэта аб дармаедах”. Дыскусійны клуб арганізаваны намаганнямі гродзенскай "Вясны" і Цэнтра гарадскога жыцця (#uCentry).

    Арганізатары сустрэчы здолелі сабраць амаль тры дзесяткі гродзенскіх грамадскіх актывістаў, журналістаў і сябраў розных палітычных партый.

    Вёў сустрэчу сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Уладзімір Хільмановіч.

    «Апошнім часам бракуе дыскусійных сустрэч, на праваабарончую тэматыку ў тым ліку. І я лічу, што чым больш будзе такіх сустрэчаў і вострых пытанняў. Часам такія сустрэчы выходзяць за межы, яны схіляюцца ў нейкую палітычную плоскасць, эканамічную, сацыяльную. Але праваабарончы аспект застаецца. Мы хочам падымаць розныя тэмы, якія не вырашаюцца дзесяцігоддзямі, якія хвалююць грамадства», — адзначыў Хільмановіч у каментары baj.by.

    «Па адной сустрэчы вельмі складана нешта сказаць, Але, калі будуць адбывацца падобныя абмеркаванні, — гэта класна. Балючыя праблемы беларусаў не так часта падымаюць, таму хаця б вось так абмеркаваць, паразмаўляць», — выказаўся адзін з выступоўцаў — гродзенскі журналіст і музыка Алесь Дзянісаў.

    Павел Мажэйка, журналіст і кіраўнік Цэнтра гарадскога жыцця (#uCen­try) мяркуе, што мы, як грамадзяне гэтай краіны, не ведаем, што адбываецца.

    “І больш таго, мы нават не ведаем куды ідзе наша краіна. У гэтай сітуацыі адзін са шматлікіх спосабаў, але спосаб правераны і добры — гэта размаўляць. Бачыць, што ты не адзін і вакол ёсць іншыя людзі, якія маюць свой погляд на гэту дзяржаву, на яе будучыню. Не важна, гэта можа быць меркаванне адрознае ад майго, але яно ёсць. У такім кантакце, у такой супрацы, у такім абмене мяркаванняў мы ствараем краіну, ствараем яе будучыню. Таму такія сустрэчы,  дыскусійныя клубы патрэбныя, людзі хочуць размаўляць пра будучыню. Дзяржава такой магчымасці ім практычна не дае», — адзначае Павел Мажэйка.

    Наступная сустрэча дыскусійнага клуба ў “Цэнтры гарадскога жыцця” будзе прысвечаная тэме смяротнага пакарання і пройдзе 22 лютага. Плануецца, што на сустрэчу прыедзе старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці