• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне адкрылася фотавыстыва памяці Віктара Саяпіна

    Два дзесяткі здымкаў, што паказваюць розныя бакі жыцця журналіста і краязнаўцы Віктара Саяпіна размясцілі ў выглядзе фотавыставы ў адным з супермаркетаў ў Гродне.

    Вядомы гродзенскі журналіст Віктар Саяпін, аўтар больш чым 30 кніг па гісторыі горада памёр ў Гродна 2 лютага ад анкалагічнай хваробы. Чацьвёртага лютага ў пахаванні Віктара Саяпіна ўдзельнічалі шмат гарадзенцаў. Ад дома да Свята Пакроўскага сабора труну суправаджалі сотні гарадзенцаў. Пахавалі Віктара Саяпіна на могілках па праспекте Касманаўтаў, дзе знаходзіцца так званая “Алея герояў”.

    Ініцыятарам стварэння выставы з’яўляецца кіраўнік сеткі «Еўраопт» у Гродне Аляксандр Аскараў.

    Пра фотавыставу памяці распавядае сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Руслан Кулевіч:

    — На маю думку, гэта вельмі правільная выстава. Менавіта ў гэтую краму Віктар Юр’евіч хадзіў доўгі час. Мала хто ведае, што Віктар Юр’евіч і я з’яўляемся стваральнікамі выставы пра пасляваенны Гродне ў «Еўраопце». Многія спыняюцца і глядзяць гэтыя дзіўныя здымкі. Цяпер людзі будуць глядзець і на Віктара Юр’евіча.

    55 год без Фары Вітаўта: фотавыстава ў Гродна

    У Гродна пайшоў з жыцця журналіст і краязнаўца Віктар Саяпін

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці