• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкія журналісты зладзілі прэс-кафэ ў Браславе і прыняла ўдзел у інтэлектуальнай гульні Інтэл.Drive (+фоты)

    Сябры глыбоцкай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сабраліся ў Браславе на выходных, каб абмеркаваць надзённыя праблемы ў працы журналістаў і абмяняцца вопытам. Журналісты закранулі пытанні доступу інфармацыі, розніцу ў працы паміж журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Таксама размаўлялі на тэму асвятлення культурнага жыцця грамадства і ўзровень зацікаўленасці чытача ў такіх матэрыялах.

    Абмеркаванне праходзіла ў фармаце прэс-кафэ, падчас якога адбывалася гатаванне страваў. БАЖаўцы і іх сябры, грамадскія актывісты з іншых рэгіёнаў, вырабілі “Кіеўскі торт”, які мае даволі складаны рэцэпт, і мюнхенскія каўбаскі з бульбяным гарнірам і соусам.

    Па словах каардынатара глыбоцкай суполкі Таццяны Смоткінай, культурніцкай тэмай людзі асабліва не цікавяцца, але ўсё ж трэба пісаць на гэтую тэматыку і даносіць да людзей інфармацыю. Бо ў рэгіёнах шмат таленавітых і крэатыўных майстроў і мастакоў, творчасць якіх трэба заўважаць і распавядаць пра яе людзям. Вядомы мастак з Глыбоччыны Язэп Драздовіч у свой час рэкламаваў сябе сам, ходзячы па хатах і малюючы свае маляванкі і партрэты. А ў цяперашні час вялікая роля ў гэтым належыць медыя. Многія беларусы не ходзяць на выставы ці творчыя імпрэзы, але цікавяцца гэтымі падзеямі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках.

    Таксама глыбачане ўпершыню прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні Інтэл.Drive у жанры паб-квіз, якая ладзіцца ў Браславе ў дзесяты раз.

    Адміністратар сайта Braslaw.by Галляш Сялява, які здзяйсняе тэхнічную і інфармацыйную падтрымку гэтай гульні, кажа, што праекту Інтэл.Drive каля трох год. Ідэя гульні належыць выкладчыку матэматыкі Браслаўскай гімназіі Дзмітрыю Мацкевічу. У свой час ён ладзіў брэйн-рынгі. А потым вырашыў зрабіць інтэлектуальную гульню ў іншым фармаце, каб людзі змаглі ў спакойнай атмасферы папіць кавы ды гарбаты і паўдзельнічаць у інтэлектуальных баталіях. Гэта адно з найбольш маштабных мерапрыемстваў у Браславе, туды прыязджаюць каманды і з іншых рэгіёнаў, людзям яно вельмі падабаецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці